Прыхаджане праваслаўнай царквы Праабражэння Гасподняга, якая знаходзіцца на праспекце газеты "Звязда", а таксама жыхары мікрараёнаў Паўднёвы Захад і Малінаўка сабраліся разам, каб асвяціць велікодныя яйкі і выпечку, садавіну і вяндліну. Акрапленне святой вадой праводзілі іярэй Міхаіл Заранік і іншыя святары гэтай царквы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen