Беларускі фолк-гурт Vuraj рыхтуе чацвёрты альбом "Lito" на аснове старажытных песень беларускага Палесся. Зараз ідзе сбор сродкаў [1] праз краудфандынгавую кампанію.
Новы альбом — вынік чатырохгадовых вандровак па Палессі: музыканты збіралі каляндарна-абрадавыя песні ў экспедыцыях і надавалі кожнай з іх своеасаблівае гучанне. Падчас запісу плануецца выкарыстоўваць колавую ліру і беларускія народныя духавыя інструменты.
"У новым альбоме будзе падкрэслівацца ўнікальнасць кожнага рэгіёна Палесся — аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў, — усе гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі", — падкрэслілі стваральнікі.
Запісваць альбом музыканты будуць у Варшаве.
bel.sputnik.by [2]
Спасылкі
[1] https://ulej.by/project?id=696955
[2] https://bel.sputnik.by/culture/20180410/1034737806/vuraj-novy-albom-palesse.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/vuraj
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzyka