Першая жаночая каманда па рэгбі ў Беларусі з'явілася ў 2013 годзе. Тады ж адбыліся і першыя трэніроўкі каманды пад назвай «Гражданачка».
— У гульні самае важнае — гэта адчуваць партнёра, каманду. І вядома ж, трэніравацца, імкнуцца да пастаўленай мэты. Рэгбі — гэта жыццё, — кажуць удзельніцы «Гражданачкі».
Мне давялося наведаць трэніроўку гэтых няўрымслівых дзяўчат і здымаць моманты падрыхтоўкі дружыны да спаборніцтваў.
Таццяна ТКАЧОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/regbi