Выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва» абвяшчаюць конкурс на найлепшы ўрок пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры, дзе, як у люстэрку, выяўляюцца асноўныя пытанні, якімі жыве грамадства сёння. Удзельнічаць у ім могуць аўтары з Беларусі.
На конкурс прадстаўляюцца метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры (творы беларускіх аўтараў, напісаныя не раней як за 1990 год).
Тэкст метадычнай распрацоўкі павінен змяшчаць у сабе назву і тэму занятка, абгрунтаванне актуальнасці тэмы, пералік твораў да занятку, арыгінальнасць правядзення ўрока, удзел вучняў і падведзеныя вынікі. Аб'ём тэксту — да 7000 знакаў.
Матэрыялы будуць разглядацца ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», найлепшыя работы ўбачаць свет на яе старонках.
Аўтары трох лепшых распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды ў памеры 10, 7 і 5 базавых велічынь адпаведна занятаму месцу.
Працы можна дасылаць з 18 красавіка па 31 снежня 2018 года на адрас lіm_nеw@mаіl.ru [4] з пазнакай «Конкурс для настаўнікаў».
Палажэнне аб конкурсе глядзіце тут [5].
Дар'я СПЕВАК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-spevak
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:lіm_nеw@mаіl.ru
[5] http://zviazda.by/sites/default/files/konkurs_lim.doc
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-metadychnyh-raspracovak
[7] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-dlya-nastaunikau
[8] https://zviazda.by/be/tags/zanyatki
[9] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-litaratura