Вярніце белізну падэшве
Зубная паста карысная не толькі для зубоў, але і, напрыклад, для красовак, якія трэба зрабіць белымі. Вазьміце старую зубную шчотку і нанясіце невялікую колькасць пасты, а потым добра пачысціце ёю абутак. Гэты ж сродак можна выкарыстоўваць для чысткі абутку з тканіны — утрыце ў тэкстыль пасту, пакіньце на 15 хвілін і змыйце ўсё вільготнай анучкай.
...свежасць абутку
Перад сном насыпце ў абутак трохі соды і пакіньце на ноч, а раніцай трэба будзе вытрасці яе і пачысціць — харчовая сода ўбірае ў сябе непрыемныя пахі.
...бляск лакіраваным туфлям
У гэтым дапаможа вазелін. Гэта танная альтэрнатыва брэндавым сродкам для догляду абутку. Пратрыце ім чыстыя туфлі як след, удзяляючы больш увагі драпінам і дробным недахопам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta