Паўторны конкурс на арганізацыю і правядзенне XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" аб'яўлены ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Стаць удзельнікамі могуць выканаўцы, якія маюць не менш за пяць гадоў вопыту работы ў арганізацыі і правядзенні кінематаграфічных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню, кваліфікаваны персанал для правядзення такога культурнага форуму.
Патэнцыйныя выканаўцы павінны падаць дакументы, якія сведчаць аб кваліфікацыі і праве ажыццяўляць падобную дзейнасць, інфармацыю, якая пацвярджае вопыт у правядзенні такіх мерапрыемстваў, кароткае апісанне канцэпцыі праграмы кінафестывалю, меркаваны склад дырэкцыі фестывалю. Таксама неабходна разлічыць сумы на аплату арганізацыі цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю, конкурсных і пазаконкурсных паказаў, прэс-канферэнцый, круглых сталоў, на запрашэнне гасцей, выраб рэкламнай прадукцыі. Выканаўцы павінны забяспечыць правядзенне на высокім арганізацыйным і мастацкім узроўні цырымоній адкрыцця і закрыцця кінафестывалю працягласцю не больш за гадзіну, паказаў праграмы форуму не менш чым на 8 пляцоўках, прыцягненне спонсараў і партнёраў.
Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка.
Мінск-Навіны [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/obyavlen-povtornyiy-konkurs-na-organizatsiyu-i-provedenie-xxv-listapada/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kinafestyval-listapad-0