Сезон бярозавіку — кароткі. Якія-небудзь два тыдні — і ўсё! Вось наступіла цяпло — і бяроза "запусцілася". Нарыхтоўка ідзе і ў Горацкім лясгасе.
Непадалёку ад вёсцы Кузавіна падрыхтавалі дзялянку, дзе збіраюць сок з 250 беластвольных дрэў.
— З аднаго дрэва звычана атрымліваецца 100—150 літраў соку, — расказвае памочнік лесніка Раман БЯРОЗКІН. На "гаспадарцы" Раман шосты год, таму адразу бачыць, якое дрэва "стамілася", а якое яшчэ падзеліцца каштоўнай вільгаццю.
Сёлета ў Горацкім лясгасе плануецца назбіраць не менш як дзве тоны бярозавіку. Дарэчы, сабраны сок праходзіць радыяцыйны кантроль, таму прадукцыя не толькі смачная і карысная, але і бяспечная.
Аматарам бярозавіку варта нагадаць: каб не стаць парушальнікамі прыродаахоўнага заканадаўства, для нарыхтоўкі соку ім трэба звяртацца ў лясгас ці ў лясніцтвы, і ўсе пытанні будуць адразу вырашаны: заплаці невялікую суму і пералівай гатовы сок у свой посуд.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара
Магілёўская вобласць
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/byarozavik