Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 100,8 %, а са снежнем 2017 года — 102,5 %.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у сакавіку гэтага года ў параўнанні з лютым склаў 100,5 %, а са снежнем мінулага года — 101,4 %.
Зусім нязначна (на 0,6 %) у сакавіку падаражэлі харчовыя тавары. А вось кошты на нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы выраслі на 0,9 % (з пачатку года — на 1,9 %). Больш за ўсё ў сакавіку падаражэлі платныя паслугі — на 1,1 % (з пачатку года — на 4,2 %).
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya