На прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане за дзеючага кіраўніка дзяржавы Ільхама Аліева, па папярэдніх дадзеных, прагаласавалі 86% выбаршчыкаў, паведамляе trend.az [1].
Усяго на пасаду прэзідэнта прэтэндавалі 8 кандыдатаў. Ільхам Аліеў перамог з вялікім адрывам. Лепшы вынік яго супернікаў - 3,11%.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з упэўненай перамогай на выбарах Прэзідэнта Азербайджана. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. [2]
"Вынікі галасавання пацвердзілі высокую салідарнасць выбаршчыкаў з паслядоўным курсам на будаўніцтва моцнага і квітнеючага Азербайджана. Перакананы, што Ваша дзейнасць на адказнай пасадзе кіраўніка дзяржавы забяспечыць далейшае ўмацаванне эканамічнай моцы краіны і яе міжнароднага аўтарытэту, будзе спрыяць усебаковаму развіццю дружалюбных беларуска-азербайджанскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Ільхаму Аліеву моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.
Спасылкі
[1] https://www.trend.az/azerbaijan/politics/2886002.html
[2] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-ilxamu-alievu-s-pobedoj-na-vyborax-prezidenta-azerbajdzhana-18535/
[3] https://zviazda.by/be/tags/azerbaydzhan