Амерыканскае нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва (NASA) размясціла ролік, з дапамогай якога можна выканаць дзіцячую мару многіх пакаленняў зямлян: пабываць на Месяцы. Паглядзець відэа можна ў пашырэнні 4К, што дазваляе вывучыць незвычайны ландшафт спадарожніка Зямлі ва ўсіх падрабязнасцях.
Віртуальны тур складзены з фатаграфій, зробленых аўтаматычнай міжпланетнай станцыяй Lunar Reconnaissance Orbiter. Гэтыя здымкі дазволілі спецыялістам NASA стварыць цэлую навуковую працу пра асаблівасці Месяца і яго паверхні. Каб паказаць вышыню гор і глыбіню кратэраў, спецыялісты "падмалявалі" іх.
На відэа можна не толькі разгледзець, што прадстаўляе сабой зямны спадарожнік, але нават убачыць месца прызямлення касмічнага карабля Apollo 17 і абсталяванне, якое пакінулі там астранаўты.
bel.sputnik.by [1]
Спасылкі
[1] https://bel.sputnik.by/video/20180411/1034751855/nasa-sozdalo-virtualnyj-tur-po-lune.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mesyac
[3] https://zviazda.by/be/tags/kosmas