Канал «Культура» Беларускага радыё сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі абвясцілі конкурс сучаснай п'есы «Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі». Удзел у творчым спаборніцтве могуць узяць як пачаткоўцы, так і прафесійныя аўтары ва ўзросце ад 16 гадоў.
Для работы драматургам прапануюць некалькі тэм на выбар: «Моладзь і сучасныя каштоўнасці», «Дыялог культур у сучасным свеце» і «Моладзь і вечныя каштоўнасці: сучасны погляд».
«Удзельнікам неабходна ўлічваць спецыфіку радыёвяшчання, таму апісанні і дзеі п'есы мусяць быць зразумелыя для ўспрыняцця на слых», — дае падказку ўдзельнікам намеснік дырэктара канала «Культура» Уладзімір Трапянок.
П'есы на беларускай і рускай мовах можна дасылаць да 15 ліпеня бягучага года на адрас 220029, г. Мінск, вул. Чырвоная, 4 і на электронную пошту kulturakonkurs@radіo.tvr.by [4] з паметкай «Конкурс сучаснай радыёп'есы».
Вынікі плануецца падвесці ўжо да канца ліпеня, а твор-пераможца, выбраны пры ўдзеле прафесіяналаў з галіны драматургіі, тэатра і радыёвяшчання, прагучыць у форме радыёспектакля ў эфіры канала «Культура».
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://kulturakonkurs@radіo.tvr.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kanal-kultura