У Валяр'янаўскім лясніцтве Уздзенскага лясгаса сёлета пад нарыхтоўку бярозавіку адведзены чатыры гектары лесу, на якіх падсочаны болей за дзвесце бяроз. Адказныя за нарыхтоўку — жыхары вёскі Хатляны Аляксандр ТРЫГУБОВІЧ і Валерый СЕЛІВОНЧЫК (на першым плане). Яны не толькі аднавяскоўцы, але і сябры. Спорна і зладжана ідзе ў іх праца. За гэты сезон мужчыны павінны нарыхтаваць 36 тон соку.
На «сакавітую» дзялянку свайго лясніцтва часта наведваецца малады ляснічы — Іван Лошч, каб кантраляваць ход нарыхтоўкі, водпуск і продаж соку насельніцтву.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya