Пераадолеюць удзельнікі велапрабегу па дарогах Гродзеншчыны і Брэстчыны. А завершыцца цікавая вандроўка ў самым сэрцы Белавежскай пушчы!
Штогадовы велапрабег у падтрымку Мэт устойлівага развіцця #Bіkе4SDGs сёлета пройдзе з 24 па 29 красавіка. Як паведамілі арганізатары, маршрут значна павялічыўся па працягласці і дыстанцыі. Удзельнікі, як і мінулым разам, стартуюць з Гродна і цяпер за 6 дзён павінны пераадолець каля 300 кіламетраў па дарогах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Фініш адбудзецца ў Белавежскай пушчы.
Сёлета велапрабег прысвяцілі такім важным тэмам, як інклюзія людзей з інваліднасцю, значнасць захавання лясоў, папулярызацыя экалагічнага і інклюзіўнага турызму ды іншым.
Арганізатары прапануюць 29 красавіка усім ахвотным далучыцца да ўдзелу ў велапрабегу па адным з самых старэйшых і прагожых лясоў Еўропы — Белавежскай пушчы. Працягласць дыстанцыі — 21 кіламетр.
Дарэчы, маршрут, як абяцаюць арганізатары, здольныя пераадолець людзі з інваліднасцю і нават дзеці.
Напрыканцы ўдзельнікаў чакаюць канцэрт і выставы праектаў праграмы развіцця ААН і мясцовых рамеснікаў. Удзел у велапрабегу бясплатны. Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы [3]. Яна завершыцца 15 красавіка. Колькасць месцаў абмежаваная.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd6aSHPclSn0qvXVZDFhPMFDaBc3O9Yw5ZM_3F1wCw_Ltm6Ew/closedform
[4] https://zviazda.by/be/tags/praan
[5] https://zviazda.by/be/tags/velaprabeg