Старшыня КНР Сі Цзіньпін абвясціў аб рашэнні ператварыць увесь востраў Хайнань у пілотную зону свабоднага гандлю, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Гэтую заяву ён зрабіў на цырымоніі святкавання 30-гадовай гадавіны заснавання правінцыі Хайнань і стварэння Хайнаньской спецыяльнай эканамічнай зоны. Цэнтральны камітэт КПК прыняў рашэнне падтрымліваць Хайнань у будаўніцтве пілотнай зоны свабоднага гандлю на ўсім востраве, у паступовым вывучэнні і ўпэўненым садзейнічанні будаўніцтву порта свабоднага гандлю з кітайскай спецыфікай. Сі Цзіньпін запатрабаваў ад правінцыі паскорыць стварэнне новай сістэмы эканомікі адкрытага тыпу і садзейнічаць фарміраванню новай архітэктонікі ўсебаковага адкрыцця.
Кітайскі ўрад будзе падтрымліваць правінцыю Хайнань у ажыццяўленні пілотнай праграмы па рэфармаванні кіравання міжнароднымі спецыялістамі, заявіў старшыня КНР. Тэхнічным работнікам і кваліфікаваным спэцыялістам з замежных краін, а таксама з Сянгана, Аамэня і з Тайваня будзе дазволена працаваць, і мець права на пастаяннае жыхарства ў правінцыі Хайнань, адзначыў Сі Цзіньпін. Замежным студэнтам, якія атрымалі ў кітайскіх універсітэтах ступень магістра або вышэй, будзе дазволена працаваць або адкрыць бізнес на Хайнані. Старшыня КНР таксама заклікаў падтрымліваць правінцыю ў стварэнні сістэм кіравання для прыцягнення кадраў сферы высокіх тэхналогій з-за мяжы і распрацоўцы больш адкрытага механізму ў гэтым плане.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya