“Маладосць” святкуе 65-годдзе!
Здаецца, зусім нядаўна “М”ы віншавалі ўсіх з новым каляндарным годам. А сёння ўжо час і самім нам прымаць віншаванні: “Маладосць” святкуе 65-годдзе. За плячыма доўгі шлях, на якім было месца няпростым пошукам і радасці адкрыццяў, недаверу і прызнанню, сумненням і перамогам. Адолець гэты шлях аднаму не пад сілу, вось і “М”ы – аўтары, чытачы, былыя і сённяшнія супрацоўнікі – як сапраўдная каманда, крок за крокам, дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем падтрымліваем і змяняем адзін аднаго на пачэснай службе маладому і таленавітаму беларускаму слову. Як пісаў Якуб Колас, добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. Няхай жа і наш агульны шлях не падводзіць, а вядзе наперад – да новых мараў і іх здзяйсненняў, новых падзей і эмоцый, новых сустрэч і сяброў! Шчыра віншуем усіх тых, хто стварае захапляльную гісторыю пад назвай “Маладосць”! Са святам!
“М”ы
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2