Палітычныя лідары павінны забяспечыць справядлівасць і мір. З такімі словамі да сусветных лідараў звярнуўся 15 красавіка Папа Рымскі Францыск з нагоды сітуацыі ў Сірыі [1], паведамляюць інфармагенцтвы.
Кіраўнік каталіцкай царквы выказаў сур'ёзную трывогу з нагоды сітуацыі ў свеце. "Глыбока трывожыць цяперашняя сусветная сітуацыя, у якой, нягледзячы на шырокія магчымасці, усё яшчэ складана прыйсці да згоды дасягнення міру ў Сірыі і іншых рэгіёнах планеты. Без стомы малюся. Усе людзі павінны рабіць так жа, а палітычныя лідары павінны забяспечыць справядлівасць і мір", - адзначыў Папа Рымскі.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180414/1523682172-kaalicyya-na-chale-z-zsha-nanesla-aviyaudary-pa-siryi
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/siryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/papa-rymski-francysk