Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міла Джуканавіча з выбраннем [1] на пасаду Прэзідэнта Чарнагорыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша перамога сведчыць аб падтрымцы грамадзянамі курсу на забеспячэнне стабільнасці, развіццё дзяржавы і ўмацавання яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Спадзяюся на далейшае пашырэнне сяброўскіх беларуска-чарнагорскіх адносін і плённага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міла Джуканавічу здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Чарнагорыі - міру і дабрабыту.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180416/1523870023-mila-dzhukanavich-peramog-na-prezidenckih-vybarah-u-charnagoryi
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/mila-dzhukanavich
[5] https://zviazda.by/be/tags/charnagoryya