У Расіі абмежавалі доступ да папулярнага рэсурсу перадачы паведамленняў Telegram. Адпаведнае рашэнне Таганскага суда Масквы атрымаў Раскамнагляд, паведамляюць інфармагенцтвы.
Раней (13 красавіка) Таганскі суд Масквы задаволіў [1] патрабаванне Раскамнагляда аб блакаванні доступу да мэсэнджару Telegram у Расіі за непадаванне Федэральнай службе бяспецы (ФСБ) ключоў для дэшыфроўкі паведамленняў карыстальнікаў. У Telegram заяўлялі, што выканаць гэтае патрабаванне тэхнічна немагчыма, паколькі ключы захоўваюцца на прыладах карыстальнікаў.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180413/1523608656-sud-zablakavau-telegram-na-terytoryi-rasii
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/telegram
[4] https://zviazda.by/be/tags/raskamnaglyad