Іх выявілі ў Паўднёва-Заходнім Кітаі.
Археолагі правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) заявілі, што выявілі 17 пячор-магільняў, узрост якіх складае некалькі тысяч гадоў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Група магільняў, як мяркуецца, з'яўляецца асноўнай часткай руін- пячор плошчай 1500 кв.м, знойдзеных у верасні мінулага года на тэрыторыі вёскі Чжэка Вэньшань-Мяа-Чжуанскай аўтаномнай акругі правінцыі Юньнань, паведамілі ў правінцыйным інстытуце старажытных помнікаў і археалогіі. Супрацоўнікі інстытута адзначылі, што гэтыя магільні былі найстаражытнымі і найбуйнейшымі ў сваім родзе ў правінцыі.
Выяўленыя пячоры ўяўляюць сабой земляныя ямы з добра захаванымі чалавечымі шкілетамі, пахаванымі рознымі спосабамі. У магільнях быў раскапаны шэраг культурных рэліквій, уключаючы кераміку, вырабы з каменя і прадзільных колы. Па ацэнцы археолагаў, пячоры былі створаны ў перыяд паміж познім неалітам і бронзавым векам. Знаходкі будуць спрыяць даследаванню чалавечай дзейнасці і пахавальных звычаяў старажытных кітайцаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya