У глабальным рэйтынгу ўніверсітэтаў Rоund Unіvеrsіtу Rаnkіng (RUR) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 18-е месца ў свеце па паказчыку «навуковыя публікацыі ў супрацоўніцтве з замежнымі навукоўцамі».
Гэты крытэрый адлюстроўвае колькасць публікацый у міжнародным суаўтарстве і сведчыць пра высокі ўзровень уключанасці даследчыкаў БДУ ў міжнародныя аўтарскія калектывы пры выкананні актуальных навуковых праектаў, у тым ліку па Вялікім адронным калайдары.
Rоund Unіvеrsіtу Rаnkіng — міжнародная рэйтынгавая сістэма. ВНУ ў ёй ацэньваюцца больш чым па 20 індыкатарах, згрупаваных па чатырох кірунках: якасць выкладання, якасць даследаванняў, узровень інтэрнацыяналізацыі (доля замежных студэнтаў у агульнай колькасці) і фінансавая стабільнасць.
У агульнай табліцы БДУ займае 706-е месца. У рэйтынг таксама трапіў і Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (у яго 772-я пазіцыя). А тройка лідараў RUR выглядае наступным чынам: Гарвардскі ўніверсітэт, універсітэт Чыкага і Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu