У краіне зарэгістраваны падтапленні ў 13 раёнах, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Паводкавымі і талымі водамі падтоплены 219 падворкаў, 18 падвалаў жылых дамоў, 78 гаспадарчых пабудоў, 16 участкаў дарог і 4 нізкаводныя масты.
Падтапленні зарэгістраваны ў Віцебскай (два раёны), Гомельскай (восем раёнаў), Магілёўскай (шэсць раёнаў) і Мінскай (адзін раён) абласцях. У прыватнасці, паводкавымі водамі падтоплены 194 падворкі, 18 падвалаў жылах дамоў і 66 гаспадарчых пабудоў, 14 участкаў дарог і 4 нізкаводныя масты, талымі — 25 падворкаў, 12 гаспадарчых пабудоў і два ўчасткі дарогі. Транспартныя зносіны з населенымі пунктамі і жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушаны. Вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/pavodka