Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 29 мая па 1 чэрвеня правядзе школу маладога вучонага "Вучоны пад ключ—2018".
Школа ўяўляе сабой кароткі курс выжывання маладога вучонага ў свеце навукі: лекцыі, семінары, практычныя заняткі, круглыя сталы і майстар-класы, якія правядуць вядучыя навукоўцы краіны.
Заняткі будуць прысвечаны такім тэмам, як арганізацыя навуковай дзейнасці ў НАН і ў цэлым у Беларусі, фінансаванне навукі, гранты, стыпендыі і прэміі для маладых навукоўцаў, міжнароднае супрацоўніцтва, афармленне заяўкі на грант, публікацыя навуковых вынікаў, падрыхтоўка і абарона дысертацый, кіраванне навуковымі праектамі, прэзентацыя навуковых вынікаў на канферэнцыях.
Школа разлічана на магістрантаў, аспірантаў і таленавітых маладых вучоных ва ўзросце да 35 гадоў. Мэта праекта — павышэнне эфектыўнасці і ініцыятыўнасці маладых навукоўцаў пры правядзенні імі навуковых даследаванняў, а таксама развіццё ў іх лідарскіх якасцяў для рэалізацыі самастойных навуковых праектаў.
Заняткі будуць праходзіць у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Удзел у школе маладога вучонага — бяслпатны. Жадаючым трапіць у школу неабходна зарэгістравацца анлайн на сайце НАН да 7 мая. Колькасць месцаў абмежаваная, і аргкамітэт пакідае за сабой права адбору кандыдатур. Пасля заканчэння школы кожнаму слухачу будзе выдадзены сертыфікат удзельніка.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vuchony-pad-klyuch-2018
[2] https://zviazda.by/be/tags/vuchony
[3] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-navuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladyya-avukoucy