Новы сезон у парку "Дрымлэнд" пачнецца 29 красавіка трохдзённым фестывалем рамеснікаў Handmadeshow. Тут будзе працаваць вялікі фудкорт, правядуць шоу-праграму, з'явяцца інтэрактыўныя пляцоўкі.
У дзень адкрыцця на галоўнай сцэне будуць выступаць дзіцячыя вакальныя і харэаграфічныя студыі, а вечарам група "Мілкі", Вольга Калеснікава, спявачка Кетэвана, Fortissimoband і іншыя. На інтэрактыўных пляцоўках можна будзе распісаць кардонныя эка-домікі, драўляныя і гіпсавыя фігуркі. У спартыўных зонах правядуць урокі настольнага тэніса і футбольнага фрыстайла.
Госці свята змогуць набыць аўтарскія працы майстроў, пракаціцца на горцы "слайд", паўдзельнічаць у захапляльных квэстах, прайсці паласу перашкод вераўчана гарадка, адчуць сябе гоншчыкам на картынгу і ўспомніць дзяцінства на пляцоўцы дваровых гульняў.
Увечары прэзентуюць кінатэатр пад адкрытым небам. У кожны фестывальны дзень будзе паказана па адным фільме, які выберуць галасаваннем. З прыходам цемры пачнецца шоу светлавых інсталяцый. На заходзе гасцям прапануюць удзел у праекце "Арт-бар", дзе любы жадаючы зможа намаляваць карціну.
Калі: з 29 красавіка па 1 мая
Дзе: парк "Дрымлэнд"
Колькі каштуе: 3 рублі
mag.relax.by [1]
Спасылкі
[1] https://mag.relax.by/citynews/10571353-v-minske-na-deny-pojavitsya-pojavitsya-kinoteatr-pod-otkrytym-nebom/
[2] https://zviazda.by/be/tags/drymlend
[3] https://zviazda.by/be/tags/kinateatr-pad-adkrytym-nebam
[4] https://zviazda.by/be/tags/hendmeyd
[5] https://zviazda.by/be/tags/festyval