Тэрапеўтычны парк у зялёнай зоне паміж завулкам Клумава і водным каналам плануюць адкрыць 26 мая.
"Аналагаў такога парку ў краіне няма. Яго асаблівасць у тым, што тэрыторыя будзе цалкам адаптаваная для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і пажылых гараджан. Тут разгорнуцца дзве зоны: для актыўнага і спакойнага адпачынку. Клумбы, лаўкі, іншыя малыя архітэктурныя формы будуць адпавядаць умовам безбар'ернага асяроддзя. Людзі з інваліднасцю змогуць бесперашкодна даглядаць за раслінамі парку - прадугледжаны пераносныя клумбы і спецыяльныя столікі. Таксама мы створым дарожку здароўя і падлогавыя шахматы", - распавяла дырэктар цэнтра Алена Канаплёва.
mag.relax.by [1]
Спасылкі
[1] https://mag.relax.by/citynews/10571303-terapevticheskij-park-otkrojut-v-konce-maja/
[2] https://zviazda.by/be/tags/park
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk