Мігель Дыяс-Канель абраны на пасаду старшыні Дзяржаўнага савета Кубы.
На дадзенай пасадзе ён змяніў 86-гадовага Раўля Кастра, які займаў пасаду старшыні Дзяржсавета з 2008 года. Кандыдатуру Мігеля Дыяс-Канеля падтрымалі 603 з 604 дэпутатаў. Іншыя кандыдатуры на дадзены пост не разглядаліся.
Раней Мігель Дыяс-Канель займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржсавета.
Згодна з кубінскім заканадаўствам, кіраўнік Дзяржсавета таксама з'яўляецца кіраўніком Савета Міністраў і лічыцца кіраўніком кубінскай дзяржавы. Ён абіраецца на пяцігадовы тэрмін.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/kuba