Гарачае водазабеспячэнне ў Мінску пачнуць адключаць з 2 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінгарвыканкама са спасылкай на УП "Мінсккамунцепласетка", паведамляе БЕЛТА [1].
Для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да работы ў асенне-зімовы перыяд будуць праведзены іх выпрабаванні і рамонт. Так, з 2 мая гарачая вада будзе адсутнічаць па вул. Красіна 7, 9, 20, 22, 23, 24, 25, 27, 29, 31, 31а, 45, 47, 49, 51, 53, 55, 57, 59, 61, 63, 65; Паўлоўскага 30, 32, 34, 40, 42, 44, 46, 48, 50, 50Б, 54, 54а, 66; на тэрыторыі воінскіх часцей 31802 і 2007. Графік адключэння гарачага водазабеспячэння ў маі размешчаны [2] на сайце Мінгарвыканкама.
Час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны, і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання дадатковых рамонтна-аднаўленчых работ, не будзе перавышаць 14 сутак. Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння можна атрымаць у ЖЭУ раёнаў.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://minsk.gov.by/ru/actual/view/712/
[3] https://zviazda.by/be/tags/garachaya-vada