Рознічны тавараабарот у Беларусі ў I квартале 2018 года склаў Br9,8 млрд, або 109,7% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2017 года.
У I квартале аптовы тавараабарот склаўся на ўзроўні Br21 млрд, або ў супастаўных цэнах 108,1% да ўзроўню I квартала 2017 года.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br11,5 супраць Br9,9 за аналагічны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 88,8% рознічнага тавараабароту рэспублікі, - Br8,7 млрд, або 112% у супастаўных цэнах.
Таваразварот грамадскага харчавання ў I квартале 2018 года склаў Br548,7 млн (на 12,4% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года).
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/gandal