«Танкавы біятлон — 2018» сёння пройдзе ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна». Спаборніцкае шоу адбудзецца пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам плануецца пашырыць фармат спаборніцтваў. Таксама наведвальнікам будзе прапанавана больш забаў і конкурсаў.
Мерапрыемства пачынаецца а 11-й гадзіне адкрыццём экскурсійных і інтэрактыўнах зон для наведвальнікаў, а таксама запрацуе выстава тэхнікі і ўзбраення. Будуць працаваць папулярныя зоны забаў гісторыка-культурнага комплексу «Школа артылерыста», спаборніцкая пляцоўка. Госці змогуць паўдзельнічаць у гістарычнай віктарыне. Танкавы біятлон пачнецца ў 14.20. Дзецям да шасці гадоў уключна білет не патрэбны. Дзіцячы білет магчыма набыць да 18 гадоў.
Упершыню танкавы біятлон на «Лініі Сталіна» прайшоў у кастрычніку 2016 года. Тады паглядзець на змаганні чатырох камандаў беларускай арміі прыйшло некалькі тысяч гледачоў.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Фота Мінстэрства абароны
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/tankavy-biyatlon-2018
[5] https://zviazda.by/be/tags/tankavy-biyatlon
[6] https://zviazda.by/be/tags/liniya-stalina