Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залю Дома ўраду запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.30. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-da-belaruskaga-naroda-i-nacyyanalnaga-shodu