У кітайскім горадзе Хуаншы пачаліся выпрабаванні прыстасавання, якое будзе абліваць пешаходаў халоднай вадой за пераход дарогі на чырвонае святло.
У якасці эксперымента на скрыжаванні ўсталявалі металічныя слупкі з інфрачырвонымі датчыкамі і распырсквальнікамі. Яны ўключаюцца адначасова з чырвоным сігналам святлафора і пускаюць струмень вады ў парушальніка, які пераходзіць дарогу на чырвонае, прычым з абодвух яе бакоў. Таксама прылада будзе фатаграфаваць парушальніка і адпраўляць выяву ў паліцэйскую базу даных. Жыхары Кітая паставіліся да такога новаўвядзення скептычна, пішуць СМІ. «Нядрэннае месца, каб супакоіць маіх сабак, калі яны брэшуць», — напісалі адны. На стварэнне навінкі было выдаткавана каля 200 тысяч долараў.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/peshahody-0