Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 мая ў выніку пераразліку павялічацца ў сярэднім на 5,4 працэнта. Гэта прадугледжана ўказам нумар 142 "Аб павышэнні пенсій", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дакументам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 мая 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій", - адзначылі ў прэс-службе.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pracounyya-pensii