Пра гэта паведаміў першы намеснік дырэктара дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр СЕМІЧ. «Была вывучана практыка расследаванняў за апошнія гады, разгляд іх у судах. Мэта змен — зрабіць нормы больш зразумелымі, выключыць іх дваякае тлумачэнне», — адзначыў ён.
Па новых правілах (яны ўступілі ў сілу з 20 красавіка) сам пацярпелы можа ўдзельнічаць у расследаванні. Калі гэта няшчасны выпадак са смяротным зыходам, то такое права маюць жонка ці муж загінулага (-ай). Яны могуць знаёміцца з матэрыяламі справы, атрымліваць іх копіі.
Калі работнік атрымаў траўму на тэрыторыі заказчыка, то правесці расследаванне абавязаны не толькі наймальнік, як было раней, але і тая арганізацыя, дзе адбыўся няшчасны выпадак. Скараціўся тэрмін для абскарджання заключэння дзяржаўнага інспектара працы дэпартамента ў пазасудовым парадку — з трох гадоў да аднаго. «Лічым, што гэтага перыяду дастаткова. Па статыстыцы, 71 працэнт абскарджанняў адбываецца на працягу года», — растлумачыў Аляксандр Семіч.
Устанаўліваць прафесійны характар хранічных захворванняў будуць толькі спецыялісты медыка-экспертнай камісіі. Яе склад зацвярджае Міністэрства аховы здароўя.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nyashchasnyya-vypadki
[4] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/rabotnik
[6] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-semich
[7] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pracy-i-sacyyalnay-abarony-belarusi