Ва УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы паступіла заява ад дырэктара крамы, размешчанай у адным з гандлёвых цэнтраў, аб крадзяжы 187 пар абутку.
Аператыўнікі ўстанавілі, што да злачынства мае дачыненне 32-гадовы мінчанін, які раней працаваў у гэтай краме прадаўцом. Паўтара года мужчына прысвойваў частку выручкі ад продажу — пры складанні справаздач аб выручаных за тыдзень грашовых сродках ён перыядычна ўказваў меншую колькасць прададзеных пар, а розніцу забіраў сабе. З пачатку лістапада мінулага года па сярэдзіну сакавіка бягучага затрыманы ўкраў 187 пар абутку на агульную суму 35 229 рублёў, паведамілі ў Цэнтральным РУУС г. Мінска. Усё адкрылася пасля праведзенай інвентарызацыі, падчас якой і «ўсплыла» недастача. За крадзеж мужчыне «свеціць» пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/pradavec
[5] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh