Лідар Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін і кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын прыступілі да перамоваў, піша BBC [1].
Гістарычная сустрэча лідараў дзвюх дзяржаў адбылася ў памежным пункце Пханмунджом. Яны паціснулі адзін аднаму рукі, пасля чаго Кім Чэн Ын зрабіў крок праз памежную лінію, стаўшы першым лідарам КНДР, які наведаў Рэспубліку Карэя з 1953 года. Затым Мун Чжэ Ін па запрашэнні Кім Чэн Ына перасёк памежную лінію і ступіў на зямлю КНДР, дзе лідары дзвюх краін сфатаграфаваліся.
Затым яны вярнуліся на тэрыторыю Рэспублікі Карэя і ў суправаджэнні дэлегацый накіраваліся да Дома міру. Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын правялі за сталом перамоваў паўтары гадзіны, а пасля гэтага сышлі на перапынак. Пасля раздзельнай трапезы лідары дзвюх дзяржаў прымуць удзел у цырымоніі высадкі хвоі [2], якая сімвалізуе мір і росквіт Карэйскага паўвострава. Затым яны змогуць пагутарыць сам-насам падчас невялікай прагулкі без суправаджэння. Пасля гэтага Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын вернуцца за стол перамоваў.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-43917689
[2] http://zviazda.by/be/news/20180426/1524733707-lidary-respubliki-kareya-i-kndr-razam-pasadzyac-dreva-u-znak-prymirennya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kndr
[4] https://zviazda.by/be/tags/kareyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/mun-chzhe
[6] https://zviazda.by/be/tags/kim-chen-yn