Культурны форум праходзіць упершыню. Амаль на месяц (з 27 красавіка па 20 мая) горад ператварыўся ў адзіную галерэю. Карта «Арт-Мінска» шырокая тэрытарыяльна і тэматычна. Мінчане маюць магчымасць пазнаёміцца не толькі з беларускім сучасным мастацтвам, але і з працамі мастакоў з Эстоніі, Літвы, Латвіі і Расіі.
Пляцоўкамі фестывалю апроч галоўнай — Палаца мастацтва, які прадставіць куратарскую канцэпцыю Стэфана Антанэлі, — стануць Цэнтр сучасных мастацтваў, арт-гасцёўня «Высокае места», Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, крэатыўная прастора «Ок16», галерэі «Ў», «ДК», «Арт-порт» і іншыя. Адным з арганізатараў фэсту з'яўляецца ўжо добра вядомы ў сферы культуры Белгазпрамбанк.
Наша карэспандэнт пабываў у Палацы мастацтваў да адкрыцця фестываля.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[4] https://zviazda.by/be/tags/art-minsk-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/suchasnae-mastactva