Інсцэніроўка баявых дзеянняў з удзелам 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання прайшла на 230-м агульнавайсковым палігоне «Абуз-Лясноўскі». На адным навучальным полі бою салдаты каардынавалі свае дзеянні з авіяцыяй, танкавымі падраздзяленнямі і артылерыяй, каб падавіць умоўнага праціўніка.
Мерапрыемства адбылося ў рамках паказнога тактычнага вучэння, якое было ў краіне з 23 па 27 красавіка пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны генерал-маёра Сяргея Патапенкі. Падчас вучэнняў кіруючы склад злучэнняў і вайсковых часцей адпрацоўвае, як арганізоўваць абарону краіны з улікам перадавога вопыту апошніх лакальных канфліктаў.
У час мерапрыемства міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі беларускіх вайскоўцаў.
«Мы прывялі на вучэнні службовых асоб, якія займаюцца баявой падрыхтоўкай: ад камандзіра батальёна і да камандавання брыгад, — каб яны маглі перадаваць вопыт 19-й брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання сваім злучэнням і часцям», — расказаў Андрэй Раўкоў.
Падчас вучэбнага бою ўжываліся ўсе сілы і сродкі, якія былі ў распараджэнні камандзіра брыгады, неабходная падтрымка ў выглядзе авіяцыі, артылерыйскіх падраздзяленняў, якія прыдаюцца брыгадзе для вядзення абарончага бою пад пэўную задачу.
«Мы актыўна ўдасканальваем спосабы прымянення гэтых сіл і сродкаў з улікам тых канфліктаў, якія зараз адбываюцца ў свеце. Адзін з іх — «сірыйскі вал», які дазваляе выконваць паражэнне праціўніка танкамі да ўзвода з мінімальным паражэннем саміх танкаў. Брыгада, я лічу, добра адпрацавала свае задачы, відаць іх падрыхтоўка», — дадаў Андрэй Раўкоў.
У суботу, 28 красавіка, пачнецца завяршальны этап вучэнняў, калі будзе адбывацца пагрузка, адпраўка падраздзяленняў і тэхнікі ў месцы пастаяннай дыслакацыі.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/vaennyya-vuchenni