«Рыхтуецца пералік цяжкіх жыццёвых сітуацый, якія будуць служыць падставай для выключэння з базы працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы. У маі прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны плануюць выехаць ва ўсе рэгіёны, правесці семінары, сустрэцца з прадстаўнікамі камісій па садзейнічанні занятасці, якія пачалі дзейнічаць з мінулага года. Трэба будзе напрацаваць пакет прапаноў з іх боку. Думаю, што ў маі-чэрвені мы ўжо паспрабуем нейкае ядро сфарміраваць.
Перш чым пашыраць спіс пераліку паслуг, якія незанятым у эканоміцы працаздольным грамадзянам прыйдзецца аплачваць у поўным аб'ёме, неабходна паглядзець, як запрацуюць нормы па ЖКГ. Трэба спачатку ўбачыць практыку. Самае галоўнае, каб гэтая сістэма працавала — не дзеля збору грошай праз поўнае пакрыццё выдаткаў, самае галоўнае — актыўнасць на рынку працы з боку насельніцтва».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert