Аляксандр Буры, генеральны дырэктар нацыянальнага парку «Белавежская пушча»:
«У 2017 годзе нацыянальны парк наведалі 465 тысяч турыстаў, у тым ліку каля 70 тысяч іншаземцаў. Турыстычны паток павялічваецца. Прагназую, што ў гэтым годзе ён будзе большы, чым летась, таму што за першы квартал па колькасці турыстаў мы прыраслі на 15 %. Яшчэ ўвесь год наперадзе. Мяркую, мы перасягнём лічбу ў 500 тысяч. Прыкметна вырасла актыўнасць беларускіх турыстаў. Таксама выкарыстоўваюць магчымасць наведаць Белавежскую пушчу без візы ўсё больш замежнікаў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert