ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “СМІ ў Беларусі” адкрылася сёння ў Мінску. Разам з іншымі выданнямі Выдавецкага дома “Звязда” быў прэзентаваны і часопіс “Алеся”.
На стэндзе Выдавецкага дома “Звязда” можна было пабачыць шмат нумароў часопіса “Алеся”, календары з лагатыпам “Звязды” і шмат чаго іншага.
У прэзентацыі часопіса “Алеся” ўдзельнічаў ансамбль народнай песні “Гаманіна”.
Артысты фолкгрупы радавалі наведвальнікаў выстаўкі прыгожымі народнымі песнямі і танцамі.
Патанцаваць разам з удзельнікамі творчага калектыву мог любы жадаючы.
На выстаўцы “СМІ ў Беларусі” прадстаўлены нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, вядучыя дзяржаўныя масава-палітычныя выданні, рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі, галіновыя, адукацыйныя, дзіцячыя, літаратурна-мастацкія і культуралагічныя выданні, недзяржаўныя СМІ.
Таксама акрамя беларускіх сродкаў масавай інфармацыі ў выстаўцы прымаюць удзел СМІ Расіі, Саюзнай дзяржавы, Кітая, Балгарыі, Літвы, Азербайджана, Украіны і іншых краін.
Выстаўка “СМІ ў Беларусі” прапаноўвае насычаную праграму мерапрыемстваў. Яна ўключае ў сябе інфармацыйныя і інтэрнэт-праекты, аўтограф-сесіі, майстар-класы, флэш-акцыі і многае іншае.
ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “СМІ ў Беларусі” праходзіць з 3 па 5 мая ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” на пр. Пераможцаў, 14.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vystauka
[2] https://zviazda.by/be/tags/smi-u-belarusi-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/gamanina
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda
[5] https://zviazda.by/be/tags/alesya-0