Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта:
«Беларускія пагранічнікі гатовыя да работы ва ўмовах правядзення ў Расіі чэмпіянату свету па футболе. Балельшчыкі, каманды, абслуговы персанал будуць праходзіць пагранічны кантроль у міжнародных пунктах пропуску на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы. Якіх-небудзь дадатковых кантрольных мерапрыемстваў у дачыненні да гэтай катэгорыі замежных грамадзян не прадугледжана. Разам з тым Дзяржпагранкамітэт чакае некаторага павелічэння пасажырапатоку. У гэтых умовах у пунктах пропуску з гледзішча арганізацыі пагранкантролю пры неабходнасці будуць узмоцнены пагранічныя нарады па праверцы дакументаў для забеспячэння бесперабойнага і рытмічнага пропуску грамадзян праз мяжу Беларусі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert