Карону дваццацігадовай студэнтцы БДЭУ перадала дзеючая міс Паліна Барадачова. Акрамя дзяўчына атрымала завушніцы з дыяментамі, кветкі ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ключы ад пазадарожніка Geely Atlas.
Першай віцэ-міс стала Маргарыта Мартынава, другая віцэ-міс - Анастасія Лаўрынчук.
Тытул «Міс Дружба» атрымала Ксенія Вясельская, «Міс «Арыфлэйм» - Аліна Магер, «Міс глядацкіх сімпатый» - Марыя Первій, «Міс топ-мадэль» - Дзіяна Астапчык і «Міс фота» - Караліна Барысевіч.
У кастынгах узялі ўдзел больш за 700 юных беларусак, аднак толькі 30 сталі фіналісткамі. Гледачы ўбачылі некалькі дэфіле, першае з іх — візітная картка. Падчас яе дзяўчаты прэзентавалі сябе не толькі гледачам у зале, але і тэлеаўдыторыі. Далей — выхад у нацыянальных строях, упершыню ў гісторыі конкурсу сюды ўвялі элементы харэаграфіі. Трэцяе дэфіле — выхад у купальніках, яго тэмай сталі ІІ Еўрапейскія гульні. Апошняя дэфіле — у вячэрніх сукенках.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mis-belarus