Прадстаўнікі 43 краін-удзельніц прайшлі 6 мая па сіняй дарожцы, якая адпавядае марской тэме конкурсу гэтага года. На мерапрыемстве прысутнічалі прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза і міністр культуры Луіс Феліпэ Кастра Мэндэс.
Музыканты прыбывалі да Музея мастацтва, архітэктуры і тэхналогіі ў алфавітным парадку назваў краін-удзельніц. Прадстаўнік Беларусі ALEKSEEV з'явіўся ў ліку першых. Артыст падзяліўся сваімі эмоцыямі і прызнаўся журналістам, што лічыць гонарам прадстаўляць Беларусь на гэтым маштабным свяце песні і будзе імкнуцца зрабіць усё максімальна добра.
Праход па дарожцы доўжыўся каля трох гадзін, пасля чаго адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне—2018».
Трансляцыю з сіняй дарожкі і цырымонію адкрыцця прыхільнікі конкурсу ў Лісабоне маглі ўбачыць на вялікіх экранах, усталяваных у еўравёсцы.
Нагадаем, першы паўфінал «Еўрабачання», у якім выступіць Беларусь, пройдзе 8 мая на арэне Altice ў Парку Нацый. Другі паўфінал адбудзецца 10 мая. Фінал конкурсу пройдзе ў суботу, 12 мая.
Зараз букмекеры ставяць [4] на перамогу Нэты Барзілай (Netta) з Ізраіля, а беларускаму канкурсанту прадказваюць 15-е месца ў фінале.
Ганна БАГІНО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] http://zviazda.by/be/news/20180503/1525332134-bukmekery-pradkazvayuc-peramogu-na-eurabachanni-2018-izrailyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne-2018