У двары ясляў-садка № 7 Баранавічаў была заўважаная граната. На боепрыпас звярнуў увагу дворнік, калі садзіў дэкаратыўнае кустоўе.
Пра здарэнне расказалі ў Брэсцкім абласным УУС. Адразу былі праінфармаваны экстранныя службы. З дзіцячага садка аператыўна эвакуявалі 78 дзяцей і больш за дзесяць супрацоўнікаў. Да таго ж некаторыя з бацькоў забралі дзяцей да гэтага самі.
Сапёры прыбралі з тэрыторыі дзіцячай установы боепрыпас. Паводле папярэдніх даных, гэта граната часоў Вялікай Айчыннай вайны, у якой адсутнічаў запал.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/granata
[5] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy