АВЕН. На гэтым тыдні пажадана давесці да ладу максімальную колькасць спраў. У панядзелак асабліва добра будуць атрымлівацца справы, звязаныя з паперамі. Не варта занадта давяраць парадам старонніх людзей. У аўторак непажаданыя далёкія паездкі і камандзіроўкі. У суботу варта выкарыстоўваць любую магчымасць зносін з жывой прыродай, хоць бы палюбавацца рыбкамі ў акварыуме, гэта дапаможа папоўніць растрачаныя сілы. У нядзелю паспрабуйце не ўцягваць старонніх людзей ва ўнутрысямейныя праблемы.
ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні неабходна прадумаць стратэгію вашых будучых дзеянняў, калі хочаце ўзяць новую вышыню ў кар'еры. Поспех цалкам магчымы, але не варта занадта ціснуць на навакольных. Зварот да начальства наўрад ці дапаможа дасягнуць мэты, да таго ж варта пазбягаць уласных ілюзій і занадта прывабных прапаноў. Да чацвярга на рабоце назапасяцца праблемы, якія іншым не пад сілу, а вы з імі справіцеся лёгка. Не пашкадуйце на іх часу, гэта ўмацуе вашы пазіцыі. Будзьце абачлівыя пры зносінах з калегамі, бо яны могуць раскрыць вашы тайны, парушыўшы спакой у сям'і.
БЛІЗНЯТЫ. Цяпер можна ўвасабляць у жыццё свае творчыя і бізнес-ідэі, яны прынясуць поспех і прыбытак. Будзьце ўважлівыя і паслужлівыя ў адносінах да навакольных, не забывайцеся пра тых, хто знаходзіцца побач, і не грэбуйце іх парадамі. Развівайце ўсе віды супрацоўніцтва і ўмацоўвайце асабістыя адносіны. У другой палове тыдня захочацца пабыць удалечыні ад шуму і мітусні, і гэта пазітыўна адаб'ецца на настроі і стане спраў.
РАК. На гэтым тыдні вы будзеце вельмі моцныя духам, разумныя і рашучыя ў справах, таму можаце атрымаць поспех на любой ніве. Цалкам рэальна павышэнне па службе, асабліва, калі яно чакалася ўжо даволі даўно. Аднак пажадана стрымліваць парывы пачуццяў, якія перапаўняюць вас, бо гэта можа не спадабацца калегам. Паспрабуйце не даваць нагоды для плётак, праявіце дысцыплінаванасць і сабранасць.
ЛЕЎ. Вы, вядома, моцныя і магутныя, але дапамога ўплывовых людзей для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы не перашкодзіць. Вас могуць чакаць дадатковыя клопаты, звязаныя з партнёрамі, але яны прынясуць станоўчы вынік. Скрануцца з мёртвага пункту праекты, на якія вы ўжо махнулі рукой. У выхадныя не выключаны канфлікты з блізкімі з-за залішняй прынцыповасці, але пры жаданні іх будзе лёгка нівеліраваць.
ДЗЕВА. Вашы мабільнасць і кантактнасць дазволяць справіцца з досыць складанымі праблемамі, якія ўзнікнуць на гэтым тыдні. У аўторак неабходна пачаць рэалізоўваць творчыя задумы, інакш працэс зацягнецца. У чацвер лепш не прад'яўляць прэтэнзій ці патрабаванняў да начальства, гэта прывядзе да канфліктнай сітуацыі. Не грэбуйце інфармацыяй, якая паступіць у пятніцу. У суботу верагоднае знаёмства з цікавымі і ўплывовымі людзьмі, не прапусціце свой шанц, выкарыстоўвайце гэтую магчымасць.
ШАЛІ. На гэтым тыдні на тое, што адбываецца, варта глядзець па-філасофску. Усё пустая мітусня. Можаце атрымаць нешта карыснае для сябе проста назіраючы за развіццём падзей. Актыўна ўдзельнічаць у чужых канфліктах не варта. Калі ў аўторак яшчэ дапушчальны апошні ўсплёск актыўнасці, то ў другой палове тыдня гэта можа абярнуцца сваркамі з навакольнымі людзьмі, стратай сіл і магчымасцяў. Руцінная праца можа нечакана адзначыцца кар'ерным узлётам. Нядзеля — выдатны дзень для адасобленага адпачынку.
СКАРПІЁН. Вам пашчасціць апынуцца ў вельмі цікавай кампаніі. Не выключаны і замежныя камандзіроўкі. Памятайце, што для таго, каб праславіцца як выдатны суразмоўнік, зусім не трэба шмат гаварыць, значна важней умець слухаць.
У канцы тыдня варта падзяліцца з начальствам новымі ідэямі, яны знойдуць станоўчы водгук, гэта ўмацуе ваш аўтарытэт.
СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні паспрабуйце выправіць назапашаныя недакладнасці, згладзіць дробныя няроўнасці ў адносінах і выцерці пыл на асабліва бачных месцах. Вялікія справы паспееце зрабіць пазней, пакуль — час малога. Звярніце ўвагу на ваша ўзаемадзеянне з партнёрамі. Ці ўсе яны выконваюць абавязацельствы? Серада можа стаць днём нечаканых адкрыццяў і прасвятленняў, вырашацца шматлікія праблемы, але вынікі не заўсёды будуць такімі, якія хацелася б атрымаць. У суботу паспрабуйце чаргаваць актыўную працу і адпачынак, аддаючы перавагу апошняму.
КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца цярпліва і ўпарта рухацца наперад па крутой сцежцы, спатрэбіцца нямала намаганняў і часу, каб вырашыць шматлікія праблемы і спрэчныя пытанні. Пры гэтым нечакана можа прачнуцца жаданне даваць карысныя парады і вучыць навакольных жыць. Каб не нарвацца на сустрэчную просьбу дапамагчы матэрыяльна ці яшчэ менш прыемныя наступствы, перш падумайце, ці сапраўды вашы павучанні запатрабаваныя.
ВАДАЛІЎ. Тыдзень спрыяльны для творчасці, асабліва для людзей мастацтва, аднак будзьце гатовыя да таго, што ваша жыццё стане прадметам пільнай увагі з боку калег. Не выключаны плёткі і інтрыгі. У аўторак, максімальна выкарыстоўваючы сваё абаянне, можаце дамагчыся практычна любых мэт. Вашы смелыя рашэнні могуць прывесці ў захапленне навакольных, але ўвасабляць гэтыя ідэі ў жыццё давядзецца самастойна. У канцы тыдня магчыма ўмацаванне старых дружалюбных сувязяў і з'яўленне новых знаёмстваў.
РЫБЫ. Паспрабуйце ў пачатку тыдня выканаць работу своечасова, гэта пазбавіць ад залішніх пытанняў. Ваша працавітасць будзе заўважана і годна ацэнена. Большасць планаў ажыццявіцца. Начальства можа пайсці насустрач, калі вам спатрэбіцца больш свабодны рэжым працы. У чацвер не варта душыць свае творчыя імпульсы. Не лянуйцеся рэалізоўваць свой патэнцыял. Удзяліце досыць увагі сям'і і дому, але праз сілу лепш нічога не пачынайце. Размяжуйце такія два паняцці як стомленасць і лянота.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-na-tydzen