Ён працуе ў паўднёвакітайскай астраўной правінцыі Хайнань.
Музей Паўднёва-Кітайскага мора (ПКМ) адкрыўся ў паўднёвакітайскай астраўной правінцыі Хайнань, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Гэты комплексны музей, размешчаны ў пасёлку Таньмэнь горада Цюнхай, дэманструе гісторыю, прыроднае асяроддзе і аб'екты культурнай спадчыны ў рэгіёне ПКМ, садзейнічае культурным абменам паміж краінамі і раёнамі, размешчанымі ўздоўж Марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя. У калекцыю музея ўваходзяць больш за 70 тысяч экспанатаў, уключаючы антыкварныя вырабы для экспарту, узоры раслін і пудзілы жывёл з ПКМ, старажытныя помнікі культуры і гістарычныя архіўныя матэрыялы, а таксама мадэлі караблёў розных гістарычных эпох Кітая.
У падтрымку будаўніцтва музея Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР выдзеліла музею 22 каштоўныя старажытныя мастацкія вырабы. Музейны комплекс складаецца з 10 выставачных павільёнаў, Цэнтра аховы і рэстаўрацыі старажытных помнікаў культуры, лабараторыі аховы і рэстаўрацыі антыкварных вырабаў, вынятых з вады, а таксама іншых дапаможных аб'ектаў для аховы і навуковага даследавання старажытных помнікаў культуры.
Музей абсталяваны рознымі мультымедыйнымі ўстаноўкамі для наведвальнікаў. Для распрацоўкі дызайну інтэр'еру, размяшчэння экспанатаў і выпрацоўкі рэжыму эксплуатацыі музея былі запрошаны дырэктар музея Гугун (былы імператарскі палац у Пекіне) Шань Цзісян у якасці галоўнага дарадцы, а таксама мноства іншых вядомых кітайскіх экспертаў. Музей прадастаўляе наведвальнікам вялікі выбар культурна-крэатыўных і ювелірных тавараў на тэматыку ПКМ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya