Размах яго крылаў - звыш 11 сантыметраў!
Кітайскія энтамолагі выявілі гіганцкага камара, размах крылаў якога дасягае 11,15 см, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Па словах куратара Музея насякомых Заходняга Кітая Чжаа Лі, казурка, якая належыць да віду камароў Holorusia mikado, яны лічацца найбуйнейшымі ў свеце, была знойдзена ў жніўні мінулага года падчас экскурсіі ў гарах Цінчэн у Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая. Камары Holorusia mikado былі ўпершыню выяўленыя ў Японіі брытанскім энтамолагам Джонам Вествудам, які і ўвёў у выкарыстанне гэтую назву.
Размах крылаў гэтых насякомых звычайна складае каля 8 см. "Гэтыя камары выглядаюць жахліва, але не з'яўляюцца крывасмактальнымі. Дарослыя казуркі жывуць усяго некалькі дзён і, галоўным чынам, сілкуюцца кветкавым нектарам", - распавёў Чжаа Лі. Вучоны адзначыў, што сярод дзясяткаў тысяч відаў камароў, якія існуюць у прыродзе, толькі каля сотні відаў сілкуюцца крывёй і могуць уяўляць праблему для чалавека.
У заходніх частках правінцыі Сычуань камары Holorusia mikado, вядомыя таксама як доўганожкі, сустракаюцца ў асноўным у раёне Чэндускай раўніны і ў гарах вышынёй не больш за 2200 м. "Яны дрэнна лятаюць з-за буйнога цела., хутчэй, скачуць. Звычайна гэтыя камары насяляюць раёны, багатыя расліннасцю", - сказаў Чжаа Лі.
Музей, нягледзячы на тое што ён прыватны, з'яўляецца музеем дзяржаўнага ўзроўню. У ім прадстаўлена больш за 700 тыс. экспанатаў, звыш 70 з якіх з'яўляюцца найбольш буйнымі прадстаўнікамі свайго віду.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya