Будзе адкрыта ў 2020 годзе ў Пекіне.
У Пекіне ідзе будаўніцтва 19-й лініі метрапалітэна, якую плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2020 годзе. Пра гэта паведаміў муніцыпалітэт горада, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
22,4-кіламетровая лінія з дзесяццю станцыямі працягнецца з поўдня на поўнач праз заходнюю частку кітайскай сталіцы. Лінія будзе браць пачатак у паўднёвым раёне Дасін ад станцыі "Сіньгун" і заканчвацца станцыяй "Муданьюань" у паўночным раёне Хайдянь.
Новая ветка дапаможа знізіць транспартную нагрузку ў фінансавым раёне Пекіна. Цяпер у Пекіне дзейнічаюць або будуюцца 22 лініі метрапалітэна. Па стане на канец мінулага года агульная працягласць ліній Пекінскага метро склала 608 км, а да канца гэтага года яна вырасце да 630 км.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya