Яна будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна.
Асноўны наплыў абітурыентаў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце традыцыйна чакаюць у канцы мая, але ўжо сёння колькасць тых, хто прайшоў рэгістрацыю на ЦТ, перавышае паказчык за аналагічны перыяд мінулага года.
Паводле слоў адказнага сакратара прыёмнай камісіі Сяргея ЯКАВЕНКІ, сярод абітурыентаў БДПУ — шмат выпускнікоў педагагічных класаў і груп, якія яшчэ падчас сваёй вучобы ў школе змаглі даволі блізка пазнаёміцца з педагагічнай прафесіяй, таму іх выбар — цалкам усвядомлены.
Рэгістрацыя на ЦТ праходзіць на першым паверсе трэцяга корпуса БДПУ (вуліца Савецкая, 18) у аўдыторыі 121. У патэнцыяльных першакурснікаў ужо сёння ёсць магчымасць ацаніць месца свайго будучага навучання.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ct
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdpu