Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, вядучыя рэспубліканскія дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб'яднанні і арганізацыі.
Мэта форуму - выхаванне грамадзянскай адказнасці і сацыяльнай актыўнасці, стымуляванне работы лідараў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання, падтрымка дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў і сацыяльных праектаў.
У рабоце форуму прымуць удзел члены Рэспубліканскага каардынацыйнага савету маладзёжных парламентаў, пераможцы і прызёры абласных этапаў рэспубліканскага конкурсу "Лідар года", конкурсаў "Дзіцячы і маладзёжны парламент" і "Юны журналіст у горадзе, дружалюбным да дзяцей", лідары грамадскіх аб'яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання – усяго больш як 100 чалавек.
Праграма форума ўключае заключны этап V Рэспубліканскага агляду-конкурсу "Лідар года", інтэрактыўныя і дыскусійныя пляцоўкі, правядзенне круглага стала, прэзентацыю сацыяльных праектаў і ініцыятыў, сустрэчу з дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi-belarusi-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-centr-mastackay-tvorchasci-dzyacey-i-moladzi