10.05 “М”ы па традыцыі завіталі да першакурснікаў МДЛУ на імпрэзу “Вясна, каханне, “Маладосць” (сімвалічная назва, праўда?). Гаспадар імпрэзы, Пятро Васючэнка, прадставіў студэнтам гасцей, а госці прыйшлі з цікавосткамі. Галоўны рэдактар “Маладосці” Святлана Воцінава прадставіла юбілейны чацвёрты нумар, з рэдактарам аддзела прозы Маргарытай
Латышкевіч студэнты пачыталі вершы (і атрымалі ў падарунак часопісы) ды паспрабавалі сябе ў прозе. А Зміцер Захарэвіч сваімі песнямі прынёс і задумлівых, і гарэзлівых, і папраўдзе вясновых нотак.
“М”ы
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[2] https://zviazda.by/be/tags/mdlu
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-vocinava
[4] https://zviazda.by/be/tags/margaryta-latyshkevich
[5] https://zviazda.by/be/tags/zmicer-zaharevich